Нядаўні "порнасюжэт" на БТ падштурхнуў да кампіляцыі ўласных назіраньняў з нагоды візуальнай рэпрэзэнтацыі тэматыкі "сэксуальнасьці" у Беларусі.
З аднаго боку, мы бачым, як падкантрольныя мэдыі працягваюць адпрацоўваць старыя таталітарныя схемы зьліву дэзынфармацыі пра грамадзянскую супольнасьць. Сярод іншых "сьмяротных грахоў", ёй прышпільваюць імкненьне "насодить" гомасэксуалізм у крыштальна-чысьцюткім акварыюме. Распаўсюдзіць гэтую пошасьць сярод сонных, але працавітых рыбак.
Зь іншага боку, у асяродках уласна грамадзянскай супольнасьці няма канвэнцыі стасоўна стаўленьня да "іншага". Роля польскай мяншыні ў Беларусі, "беларускамоўных" альбо людзей "зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй" можа ацэньвацца ў дыямэтральна палярных катэгорыях. Прычым часьцяком унутры адных і тых жа суполак.
На паверхні выяўляецца, што акварыюм поўніцца багнай, а грамадзянская супольнасьць знаходзіцца недзе на палове шляху ў сваёй эвалюцыі ад жабак да залатых-рыбак.
З аднаго боку, мы бачым карцінкі пра аґентаў Захаду, арупленых распаўсюдам порнаґрафіі ды "нетрадыцыйнага" (для нашага працавітага балота!) каханьня.
Зь іншага, асобаў кшталту Севярынца, што публічна абвяшчаюць гомасэксуалістаў ды лезьбіяк "інвалідамі". Пры гэтым, той жа бок на кожным рагу нястомна крычыць пра эўраінтэграцыю, традыцыі талеранцыі ды правы чалавека.
Адзін бок упарта дэманструе балотнаму люду фантастычныя карцінкі пра шпрыцы ў намётах на пляцы Каліноўскага ды порначасопісы.
Іншы - ва ўласным захапленьні традыцыйнай культурай - гатовы вярнуцца ў Сярэднявечча ды аднавіць Сьвятую Інквізіцыю.
Ці лічыў хто-небудзь на пляцы Каліноўскага гомасэксуалаў і гетэрасэксуалаў? Ці прыходзіла каму-небудзь у галаву, што ў Акрэсьціна ды Жодзіна быў прадстаўлены ўвесь спэктар чалавечае вясёлкі? Ці можна змагацца "ЗА СВАБОДУ" толькі для 100%-х "стрэйтаў"?
Няўжо беларуская СВАБОДА яна нейкая адметная ў сваёй адданасьці рэлігійнай экзальтацыі? Хіба нашае вяртаньне ў Эўропу базуецца на сацыяльных каштоўнасьцях 16-га стагодзьдзя? А гомафобія - гэта норма ня толькі БТ, а рыса мэнтальнасьці народу, які прызвычаіўся падначальвацца ІНШАМУ, зайздросьціць ды ненавідзець суседа, адрынаць уласную тоеснасьць, адмаўляць сабе ў праве на мову\культуру\гісторыю...сэксуальнасьць.
Ці ж не адсюль пачынаюцца карані паталёґіі нашага грамадзтва?!
August 7 2006, 17:15:37 UTC 5 years ago
недарэчы
Гомасэксуалізм, гетэрасэксуалізм, гомафобія пішуцца праз г (h) - папраўце, каліласка, юзэрінфоAugust 7 2006, 17:26:17 UTC 5 years ago
Re: недарэчы
Shitttt...Вялікі дзякуй, Чалексе. Нешта сёньня пераклініла ад ґеяў (Gays) ды паталёґіяў (patholoGies) на "г(ґ)омасэксуалізм" (Homo-).
August 7 2006, 17:47:38 UTC 5 years ago
Anonymous
August 7 2006, 18:24:50 UTC 5 years ago
:))
August 7 2006, 19:16:11 UTC 5 years ago